22 September, 2010

Для студэнтаў ІТ

Пытанні да заліку па беларускай мове можна паглядзець тут.
У дапамогу для самападрыхтоўкі раю пару падручнікаў: пад рэдакцыяй Ю.А. Сцепанчука і дапаможнік В.В.Марашэўскай.

Да заліку неабходна зрабіць пераклад тэксту, вызначыць у тэксце фанетычныя, марфалагічныя, сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы, выпісаць 20 слоў прафесійнай лексікі. Тэкст для перакладу спадабаецца кожнаму заўзятару свабоднага праграмнага забеспячэння.
Лінус Торвальдс - рэвалюцыянер у свеце татальнага панавання вядомай АС, стваральнік ядра аперацыйнай сістэмы Linux, аўтар яшчэ і вартага ўвагі тэксту "Для забавы", які прапануецца для перакладу. Перакласці трэба не менш за 60 радкоў указанай главы, але, спадзяюся, пачытаць вам захочацца ўвесь твор. Просьба не карыстацца электроннымі перакладчыкамі, бо такі ламерскі непрафесійны падыход адразу бачны.
Хто выканае заданне, можна дасылаць на электронны адрас для праверкі.

Заўвага ў сувязі з пытаннямі, якія ўжо ўзніклі. Пры выпісванні 20 слоў шукаць іх трэба ў сваім тэксце, а калі не хопіць, у тэксце ўсяго дакумента. Перапісваць у сшыткі пераклад не трэба. Радавацца з вашай выдатнай каліграфіі няма жадання. Фанетычныя і іншыя асаблівасці шукаем не толькі ў выпісаных словах, а ва ўсёй частцы свайго тэксту.

No comments:

Post a Comment