Прапаную пагуляць. Прапанова датычыцца ў першую чаргу груп 11-РГФ-1 і 11-РГФ-2, бо ў іх ёсць шанс атрымаць дадатковую адзнаку.
Хто ПЕРШЫ дашле мне на пошту (прынясе ва ўніверсітэт) тлумачэнне прапанаваных слоў, атрымае 9 балаў. Тыя, хто не паспее першым, але будзе 2-м, 3-м і 4-м, атрымліваюць па 3 балы (у дадзеным выпадку дзейнічае сістэма назапашвання балаў). Усе, хто пажадае з іншых груп, таксама могуць далучацца да гульні.
Такім чынам, першыя словы: абраз, верашчака, весніцы, віж, выцінанка, строма, гута, жур, галень, здор, зэдлік, камель, імбрычак, копанка, кужаль, крушня, лузганец, маладзік, ночвы, поплаў.
No comments:
Post a Comment